Здарэнне адбылося 19 чэрвеня. Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынялі кіроўцу “Шкоды”. Аднак машына павялічыла хуткасць. Пачалося пераследаванне. 

Кіроўца ігнараваў патрабаванні міліцыянераў спыніцца, павялічваў хуткасць, ствараў небяспечныя сітуацыі на дарозе.

Пераследаванне доўжылася каля гадзіны. Яно працягвалася па Шчучынскім раёне. Каб перашкодзіць кіроўцу заехаць у Шчучын, інспектары прымянілі спецыяльны тэхнічны сродак “Вожык”. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет.

45-гадовы жыхар Белаазёрска меў стаж кіроўцы дзесяць гадоў, чатыры разы яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. У гэты раз ён ехаў без правоў, тэрмін пасведчання скончыўся 27 мая.

Здарэнне адбылося 19 чэрвеня. Фота auto.tut.by.

Здарэнне адбылося 19 чэрвеня. Фота auto.tut.by.