Вечарам муж і жонка выпівалі. Бліжэй да ночы жанчына вырашыла адпачыць у суседнім пакоі і адсутнічала каля гадзіны. 

Мужчына не зразумеў, дзе жонка. Калі яна вярнулася – абвінаваціў у здрадзе. Падчас спрэчкі яна ўсадзіла нож яму ў жывот.

Па дапамогу пацярпелы звярнуўся, калі яму стала вельмі дрэнна. У бальніцы паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Узбуджаная крымінальная справа.

Пра здарэнне расказала старшы інспектар Астравецкага РАУС маёр міліцыі Ірына Віткевіч.