Ад 23 чэрвеня пачалася выстава фотаздымкаў Андрэя Мацура “Нябачныя помнікі Вялікай вайны”. Праходзіць яна ў зале выстаў імя Сілівановіча.

На здымках можна пабачыць помнікі і месцы, звязаныя з гісторыяй Першай сусветнай вайны.

Андрэй Мацур нарадзіўся на Пастаўшчыне. Захапляецца фатаграфіяй шэсць год. Ён – удзельнік шматлікіх выстаў, з 2011 года – старшыня фотаклуба “Святласіла” ў Паставах.

– Выстава “Нябачныя помнікі Вялікай вайны” паказвае праз  фотаздымкі памяць, якую захоўваюць тысячы кіламетраў дарог, сотні расповедаў землякоў пра сваіх продкаў і сваю малую радзіму, – расказвае навуковы супрацоўнік краязнаўчага музей Надзея Аўдзей. – На тэрыторыі Беларусі захаваліся сляды таго супрацьстаяння – вайсковыя могілкі, траншэі і акопы, цэлыя ўмацаваныя раёны.

Выстава будзе працаваць да 8 ліпеня.