У самую кароткую ноч года раяць не спаць, а правесці час на вуліцы. Этнакасмолаг Ёнас Вайшкунас прагназуе, што на Купалле ў небе ўбачым не толькі серабрыстыя воблакі, але і, магчыма, паўночнае ззянне.

“Прырода набіраецца найбольш сіл, нашы прашчуры наталяліся сілай ад прыроды, самую кароткую ноч святкавалі”, – гаворыць этнакасмолаг.

Паводле яго слоў, сонца выкінула шмат наэлектрызаваных часціц, былі ўспышкі. Таму паўночнае ззянне верагоднае ў ноч на Купалле.