24 чэрвеня а пятай дня каля прыпынку па вуліцы Сацыялістычнай у аграгарадку Солы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

За некалькі метраў ад прыпынку дзверы аўтобуса адчыніліся. З аўтобуса, у якім ехалі дзеці, на хаду выскачыў і паваліўся хлопчык 2004 года нараджэння (11 гадоў). З цяжкімі траўмамі галавы яго шпіталізавалі.

Следчыя агледзелі месца здарэння, цяпер апытваюць відавочцаў. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу і іншыя следчыя эксперыменты. Узбуджаная крымінальная справа ў адносінах да кіроўцы за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло да цяжкага цялеснага пашкоджання дзіцяці.