Сумняваецеся, што можна ўбачыць нябачнае. Але гэта  сапраўды так – нябачнае можна нават памацаць рукамі. 

Ідэю паказаць нябачныя сляды Першай сусветнай рэалізаваў  40-гадовы фатограф з Пастаў­шчыны Андрэй Мацур. У яго работах паказаныя вайсковыя могілкі, акопы, траншэі, рэшткі дроту і іншае. Здымаў ён на Вілейшчыне, Мядзельшчыне, Смаргоншчыне, Браслаўшчыне.

Фатограф і цяпер не спыняе працу над праектам.

– Я зрабіў больш за тысячу фотаздымкаў па гэтай тэме, цяпер нават перастаў лічыць, – прызнаецца фатограф. – На выставе паказаная толькі невялічкая частка – 40 работ.

Здымкі зробленыя ў вёсцы Рускае Сяло на Вілейшчыне. Фота Андрэя Мацура.

Здымкі зробленыя ў вёсцы Рускае Сяло на Вілейшчыне. Фота Андрэя Мацура.

Вывучаў гісторыю, каб зрабіць праект

Штуршок да стварэння серыі даў фатограф з Мінска Сяргей Качаргін, які прапанаваў захаваць сляды Першай сусветнай, пакуль тыя не зніклі.

Перш чым пачаць працу, Андрэй стаў грунтоўна вывучаць гісторыю Першай сусветнай: перагледзеў шмат стужак пра вайну, пазнаёміўся з людзьмі, якія вывучаюць гэты час. Сярод іх гісторык Уладзімір Багданаў, удзельнікі ваенна-гістарычнага клуба “Сябры па зброі”, кіраўнік фонду памяці Першай сусветнай вайны ў Вілейцы Барыс Цітовіч. І толькі пасля гэтага рушыў па лясах, побач з вёскамі, дзе праходзіла лінія фронту, у пошуках акопаў, бліндажоў.

Але гэта, лічыць фатограф, было нескладана, нашмат цяжэй зрабіць якасныя фотаздымкі месцаў, якія захоўваюць памяць пра Першую сусветную.

– Акопы і бліндажы быццам гулялі са мной у хованкі, – прызнаецца мужчына. – Доўгі час пад­біраў ракурс, чакаў пэўнага асвятлення. Таму гэта справа ў нечым нагадвала паляванне. Але паляванне не ў літаральным сэнсе, а за гісторыяй.

Як лічыць Андрэй Мацур, помнікі нябачнымі  робіць людская абыякавасць да свайго мінулага. Аднак ён спадзяецца, што калісьці месцы, дзе праходзілі баі, стануць помнікамі.

Удзельнічае ў добраўпарадкаванні помнікаў

– Пасля знаёмства з людзьмі, якія вывучаюць, цікавяцца гісторыяй Першай сусветнай, у мяне ўзнікла неабходнасць пакінуць не толькі фотаздымкі, але і нешта больш адчувальнае, – адзначае фатограф. – Напрыклад, я ўдзельнічаў у добраўпарадкаванні трох вялікіх ваенных пахаванняў на Пастаўшчыне: у вёсках Лапуці, Пятроўшчына і каля возера Чвэрць. І сёння работы працягваюцца. Мы збіраемся з аднадумцамі, вывучаем архівы, звязаныя з Першай сусветнай, размаўляем з мясцовым насельніцтвам, якое ведае пра гэты час.

Выстава “Нябачныя сляды вайны” будзе праходзіць у Вілейцы да 8 ліпеня ў выставачнай зале імя Сілівановіча.

Фота зробленае ў Пастаўскім раёне. Фота Андрэя Мацура.

Фота зробленае ў Пастаўскім раёне. Фота Андрэя Мацура.

Фота зробленае ў Пастаўскім раёне. Фота Андрэя Мацура.

Фота зробленае ў Пастаўскім раёне. Фота Андрэя Мацура.

Фота зробленае ў вёсцы Калпеі Смаргонскага раёна. Фота Андрэя Мацура.

Фота зробленае ў вёсцы Калпеі Смаргонскага раёна. Фота Андрэя Мацура.

Здымкі зробленыя ў вёсцы Рускае Сяло на Вілейшчыне. Фота Андрэя Мацура.

Здымкі зробленыя ў вёсцы Рускае Сяло на Вілейшчыне. Фота Андрэя Мацура.