Адкрыццё пройдзе ў пятніцу, 10 ліпеня, а 17-й гадзіне ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча.

На выставе будуць работы, выкананыя ў розных тэхніках: графіка, сілуэт, аўтарская інтэр’ерная лялька.

Пра аўтарку

Мастачка жыве ў найстаражытным горадзе паўночна-заходняй Расіі – Старая Руса, які адзначае сваё 1000-годдзе.

Нарадзілася Ала Ягорава непадалёк у невялікім паселішчы.

Мастачкай марыла быць заўсёды. У 2001 годзе скончыла Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага. Ад 1996 года выкладала ў Школе мастацтваў горада Старая Руса. Педагагічны стаж каля 20 гадоў.

Удзельнічала ў розных выставах горада Старая Руса. Працавала з жывапісам, графікай. Некалькі персанальных выстаў прысвяціла аўтарскай ляльцы. Пасля пайшлі выставы работ – батык, ткацтва, фелтынг (валянне воўны), сілуэт.

Вучні Алы Ягоравай досыць паспяховыя ў творчасці. Перамагаюць як у раённых конкурсах, так і на міжнародных. За падрыхтоўку пераможцаў мастачку ўзнагародзілі дыпломамі і падзякамі.

Цяпер Ала Вітальеўна працуе настаўніцай выяўленчага мастацтва ў Александрынскай гімназіі горада Санкт-Пецярбурга. Вучыць дзяцей асновам графікі і жывапісу, роспісу, скульптуры і многаму іншаму.