Пасля 10 гадзін вечара 10 ліпеня дарожна-транспартнае здарэнне адбылося паблізу Мядзела.

42-гадовы мясцовы жыхар на аўтамашыне “Форд” на закругленні дарогі налева выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там “Форд” сутыкнуўся з аўтамабілем “Сузукі”. Ім кіравала 28-гадовая мінчанка.

У выніку сутыкнення кіроўца “Форда” загінуў, а мінчанку шпіталізавалі ў бальніцу.

Выцягвалі загінулага кіроўцу з аўтамабіля выратавальнікі.