Былі яны нападпітку і вырашылі паказаць п’яную зухаватасць. Пачалі кулакамі біць дэкаратыўныя ліхтары на тэрыторыі санаторыя. Гэта паказалася ім забаўным – у выніку разбілі дзесяць ліхтароў, расказаў старшы следчы райддзела Следчага камітэта Максім Валеўка.

Назаўтра маладзёнаў знайшлі – працуюць яны афіцыянтамі. Нанеслі яны шкоды больш за паўтара мільёна рублёў. Яе адразу ж пасля затрымання кампенсавалі.

Узбудзілі крымінальную справу за злоснае хуліганства.