Кіраўніцтва адной з паліўных кампаній доўгі час падазравала свайго супрацоўніка ў прысабечванні гаручага.

На гэты раз за кіроўцам, жыхаром Мінскага раёна, вырашылі прасачыць. І калі ён паспрабаваў зліць паліва, яго “ схапілі за руку”.

Кіроўцу цягача абвінавачваюць у спробе скрасці з прычэпа бензавозу 380 літраў дызельнага паліва, якое каштуе больш за 4,5 мільёнаў рублёў.

Праводзіцца праверка.

Справу перададуць у пракуратуру, дзе працягнецца разбіральніцтва.

Абвінавачанаму пагражае абмежаванне волі да чатырох гадоў. У дадатак, суд можа вынесці рашэнне аб забароне займацца пэўнай дзейнасцю.

Максім БАЗЫЛЕНКА, супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама.