13-гадовы падлетак адпачываў у дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Лясная паляна”, які размешчаны каля вёскі Жодзішкі.

Ён зваліўся з арэляў. Наступствы апынуліся сумныя: закрыты пералом касцей абодвух перадплеччаў.

Праверку па факце траўмавання праводзяць следчыя. Падчас апытання відавочцаў высветлілі, што пацярпелы раскачаў арэлі і спрабаваў саскочыць з іх на хаду. Гэтым хлопчык парушыў правілы бяспекі.

Па выніках праверкі следчыя дадуць прававую ацэнку здарэнню, а таксама вынесуць прадстаўленне ў адрас адказных за бяспеку дзяцей службовых асоб з прадпісаннем мер па недапушчанні падобных мер надалей.

“Гродзенская праўда”.