Хлопцы арганізавалі “засаду” 21 чэрвеня побач з домам па Скарыны.

Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў. Гэта ў асноўным школьнікі і навучэнцы каледжаў, распавёў “РГ” намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.

Збівалі мінакоў без прычыны. Прычым траіх – у пад’ездзе дома па Скарыны. Нападнікі малацілі рукамі па тулаву і галаве.

На месцы здарэння засталося шмат “слядоў”.

Аднаго з магчымых удзельнікаў крымінальнай групоўкі затрымалі – 17-гадовага хлопца.

Узбуджаная крымінальная справа. Ідзе следства.

Дарэчы, у міліцыю пра выпадак паведаміла маці аднаго з пацярпелых.