Каля дзесяці гадзін вечара 18 ліпеня мядзельскім выратавальнікам паведамілі, што гарыць жылы дом у пасёлку Будслаў. Патэлефанавала суседка.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, адкрытым полымем гарэла веранда дома. У двары быў гаспадар дома, пенсіянер. Ён сказаў, што ў доме застаўся яго сын. Той начаваў у верандзе.

Падчас ліквідацыі пажару каля ўваходных дзвярэй у верандзе знайшлі цела 44-гадовага мужчыны, расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Малько.

Мяркуемая прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.