Трагедыя здарылася ў вёсцы Гервелі 16 ліпеня.

Як распавяла “РГ” старшы следчы Валожынскага райаддзела СК Юлія Селятыцкая, цягам пяці дзён выратавальнікі бесперапынна працавалі. Супрацоўнікі спалі там жа, на месцы. Яны змянялі адзін аднаго.

Побач увесь час знаходзіліся блізкія маладога чалавека. З імі працаваў псіхолаг.

Каля шасці раніцы 22 ліпеня ратавальнікі дасталі цела. Яго перадалі на экспертызу.

У сельсавеце распавялі, што малады чалавек быў добрым, прыстойным хлопцам. У жніўні ў яго мусіла быць вяселле.

Вядома, што малады чалавек працаваў ахоўнікам гандлёвага дома “Ждановічы”.

Відэа тэлеканала ОНТ: