Рабочы спускаўся ўніз і зваліўся на бетонную падлогу, а праз некалькі дзён памёр у бальніцы.

Няшчасны выпадак адбыўся ранкам 12 ліпеня на Беларускай АЭС, што будуецца ў Астраўцы. Мужчына ўсталёўваў апалубку для далейшага залівання бетону. Да канца начной змены заставалася паўгадзіны. Спускаючыся ўніз, мужчына не ўтрымаўся і зваліўся на падлогу, распавёў намеснік начальніка Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі Мінпрацы і сацабароны Беларусі Юры Пытчанкоў.

З цяжкай траўмай галавы мужчыну даставілі ў бальніцу. Праз чатыры дні ён памёр. Вядома, што загінуламу было 34 гады, ён бетоншчык СУ-61 “Гомельпрамбуда”. Цяпер па факце праводзіцца спецыяльнае расследаванне.