Сёння каля пяці гадзін раніцы ў МНС паведамілі пра пажар у кватэры двухкватэрнага жылога дома па вуліцы Багушэвіча ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна.

У прыхожай на падлозе знайшлі гаспадара, паведамляе сайт Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

У 05:40 работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць.

Пажар знішчыў маёмасць у пакоі. Пашкоджаны сцены.

Прычына пажару высвятляецца.