За леташні ягадна-грыбны сезон на Маладзечаншчыне заблудзілася 20 чалавек. Лясы прачэсвалі міліцыянеры, выратавальнікі, ляснікі, сваякі. Усіх зніклых знайшлі.

У лясах гублялі арыенціроўку не толькі прыезжыя, але і дасведчаныя мясцовыя жыхары, нават вясковыя ветэраны грыбнога і ягаднага палявання.

Міліцыя рэгулярна паведамляе праз СМІ, як паводзіць сябе ў лесе. А самая галоўная парада: не ведаючы лесу, не ідзіце ў яго далёка.

Лета зноў прынесла свае дары, і па іх зноў ідуць жыхары.

Паводле статыстыкі, у Мінскай вобласці штогод рэгіструюць каля 2,5 тысяч заяў аб знікненні людзей. Сярод іх сто грамадзян, якія зніклі, збіраючы грыбы ці ягады.

Сёння зніклых ў лясах лічацца 50 чалавек.

Абставіны знікнення бываюць розныя: хтосьці заблудзіўся, з іншым адбыўся няшчасны выпадак. Вынікі таксама бываюць розныя. Некаторыя ў вышыку некалькі месяцаў і год. Часам знаходзяць не жывога чалавека, а ўжо толькі цела. Але перадгісторыя ўсіх такіх выпадкаў аднолькавая: Чалавек ідзе ў лес, не ўлічыўшы магчымых праблем, не прыняўшы мер бяспекі, не ўмеючы пправільна арыентавацца ў надзвычайнай сітуацыі, паводзіць сябе празмерна самаўпэўненна.

З лесам жартаваць не варта. Асабліва з такімі вялікімі, як у Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім раёне.

 Як арганізаваць бяспечны паход у лес

1. Не збірайцеся ў лес у адзіночку. Гэта заўсёды фактар павышанай небяспекі. Можна сустрэцьчалавека з кепскімі намерамі, дзікага звера, страціць прытомнасць, атрымаць траўму,а памагчы не будзе каму.

2. Нельга сыходзіць далёка ад прыкметных арыенціраў (дарога, рака, лінія электраперадач), вышка, вырубка). Імкненне адыйсці яшчэ крыху далей, за ягадкай, што ў гушчар вабіць, можа завесці вельмі далёка.

3. Абавязкова вазьміце з сабой цалкам зараджаны мабільны тэлефон, праверце баланс на рахунку. Нумар адзінай службы МНС 101 можна набраць і калі на рахунку няма грошай. Вазьміце з сабой вады, ежы, ліхтарык, запалкі, нож, карту. Вельмі патрэбная рэч – компас.

4. Апраніце яркае заўважнае адзенне.

5. Абавязкова скажыце сваякам ці суседзям, куды вы ідзяце і дзе, як мяркуеце, знаходзіцеся. Гэта можна вызначыць па нескладаных прыкметах. На ствалах бяроз больш цёмных плямаў і больш цёмная афарбоўка з паўночнага боку. З гэтага ж боку расце мох на камянях. На ліставых дрэвах з паўночнага боку мох больш густа пакрывае дрэва.

З паўднёвага боку на хвойных дрэвах назапашваецца больш смалы.

Бакі гарызонта можна вызначыць па лясных прасеках. Лес падзелены імі на кварталы, якія нумаруюць ад захада на ўсход і ад поўначы на поўдзень. Першы нумар ставяць ў паўночна-заходнім куце, апошні – у паўднёва-ўсходнім. На скрыжаванні прасек ставяць квартальныя слупы. Іх верхняя частка счасаная. На кожнай грані напісаны нумар супрацьлеглага ёй квадрата. Рабрына паміж двума найменшымі лічбамі паказвае на поўнач. Але прасекі часам высякаюць, не суадносячы з бокам гарызонта.

Арыентацыя па квартальных слупках.

Арыентацыя па квартальных слупках.

Калі вы заблудзіліся

1. Калі можаце вярнуцца па сваіх слядах (не наўгад!), то трэба так і зрабіць. Ні ў якім выпадку не зразайце вуглы, не скарачайце дарогу. Толькі па слядах!

2. Калі не можаце вярнуцца па слядах, заставайцеся на месцы, паведаміце, дзе вы заблудзіліся, назавіце заўважныя арыенціры каля вас і чакайце дапамогі. Беражыце батарэю ў тэлефоне, не тэлефануйце без патрэбы ўсім сваякам.

Некаторыя людзі, заблудзіўшыся, працягваюць рух і не спяшаюцца паведаміць, што заблудзіліся. Гэта самая вялікая памылка. Ім падаецца, што вось-вось яны выйдуць, але насмрэч гадзінамі блукаюць.

Мясцовасць падманлівая, асабліва балоцістая. Пейзажы падобныя, а чалавек пачынае панікаваць.

Жадаем паважаным чытачам не губляцца! Няхай вашы кошыкі будуць поўныя, а самі вы заставаліся ў бяспецы.