У вёсцы Рабунь на Вілейшчыне 24 ліпеня гарэў хлеў. 

Выратавальнікам патэлефанавалі пасля апоўначы. У выніку выгарала частка хлява і даху. Існавала пагроза дому, што стаіць побач. Але яго адстаялі: пашкоджаныя ў ім толькі шыбы.

Па папярэдняй версіі да пажару магла прывесці неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём дзяцей, паведаміў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Казакевіч.