Міліцыя высвятляе асобу мужчыны, труп якога знайшлі ў стадыі раскладання 30 ліпеня.

Яго знайшлі ў хмызняку за 13-м гаражным кааператывам па вуліцы Міра непадалёк ад рэчывага рынку.

Ён памёр не менш, чым 20 сутак таму.

Рост 190 сантыметраў, чорныя кароткія валасы.

На правай і левай ступнях няма двух пальцаў, трэці палец – кукса.

Мужчына быў апрануты ў светлую майку з шэрымі і сінімі палоскамі з кароткім рукавом і надпісам “W АRMANI”, сінія джынсы, белыя шорты з зялёнымі ўстаўкамі, сінія трусы, цёмныя шкарпэткі. Быў абуты ў цёмна-карычневыя красоўкі з белымі палоскамі і чырвонай паласой на абцасах.

Пры сабе меў пачаты пачак цыгарэт “Карона” жоўтая і запалкі.

Калі ласка, калі вы штосьці ведаеце пра асобу гэтага чалавека, паведаміце ў бліжэйшы аддзел унутраных спраў ці па тэлефоне 102.