Раніцай у панядзелак, 3 жніўня, выратавальнікам паведамілі, што на лецішчы ў садовым таварыстве “Факел” знайшлі скрынку з ртуццю.

На месца выкліка прыехалі спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай аховы МНС.

Падчас уборкі гаспадар дачнага дома знайшоў у пакоі на шафе пластмасавую скрынку. У ёй быў разбіты медыцынскі тэрмометр з ртуццю, агулам рэчыва было каля дзесяці грамаў.

Небяспечны метал разліўся на падлогу.

Выратавальнікі сабралі ртуць і з дапамогай аналізатара ртуці замерылі канцэнтрацыю пароў метала ў паветры. Дапушчальная канцэнтрацыя была ў норме. Сабраную ртуць у герметычнай тары занеслі ў склад захоўвання з тым, каб утылізаваць.

Ртуць – надзвычай небяспечнае рэчыва, Асабліва шкоднае ўздзеянне на арганізм пароў ртуці, якія могуць накаплівацца і атручваць унутраныя органы чалавека. Высокая таксічнасць метала вельмі шкодная для нервовай сістэмы, паведамляе МНС.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.