Здарэнне адбылося 30 мая ў вёсцы Таўканы на Валожыншчыне. 

57-гадовы мужчына вечарам прыйшоў дамоў нападпітку. Яго 44-гадовая сужыцелька, інвалід другой групы, на верандзе гатавала вячэру. Мужчыне нешта не спадабалася, пачаў скандаліць. Падчас спрэчкі ён схапіў з газавай пліты каструлю з гарачым булёнам і выліў на жанчыну. Яна атрымала апёкі.

Пасля гэтага ён спрабаваў аказаць медыцынскую дапамогу – перавязаў жанчыне руку бінтом.

На наступны дзень у госці завітаў брат гаспадара з жонкай. Яны ўбачылі апёкі на целе жанчыны, адвезлі яе ў бальніцу.

Медыцынскія работнікі паведамілі ў міліцыю пра гэты выпадак. Жанчына адмаўлялася пісаць заяву, але пракуратура узбудзіла крымінальную справу, пачала разбірацца ў справе. Цяпер мужчыну будуць судзіць.

Пра здарэнне расказала следчы Валожынскага раённага следчага камітэта Дар’я Мікуліч.