Здарэнне адбылося 4 жніўня ў вёсцы Гелянова-Хутарскае Вішнеўскага сельсавета Валожынскага раёна.

Суседка загінуўшай жанчыны расказала выратавальнікам, што бачыла, як днём гаспадыня паліла ў двары сухую траву.

Інспектар інспекцыі нагляду і прапаганды Валожынскага РАНС Алена Процкіў мяркуе, што прычынай гібелі 83-гадовай жанчыны стала неасцярожнасць пры абыходжаннні з агнём.