Паведамленне пра тое, што гарыць іржышча на полі ў вёсцы Ластаянцы Вішнеўскага сельсавета Валожынскага раёна паступіла ў Валожынскі РАНС 8 жніўня ў 14 гадзін 17 хвілін. 

Для тушэння пажару на месца здарэння прыбылі тры аўтацыстэрны Валожынскага РАНС, адна аўтацыстэрна Смаргонскага РАНС, дзве аўтацыстэрны Ашмянскага РАНС, тры трактары з бочкамі, чатыры трактары з плугамі арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна.

 У суботу гарэла поле азімай пшаніцы плошчай 100 гектараў. У выніку ўзгарання саломы пад маторным адсекам збожжаўборачнага камбайна адбылося загаранне ржышча. Агонь хутка распаўсюдзіўся на збожжа.

Выратавальнікі, што дзяжурылі ў полі, выратавалі камбайн. Але з-за моцнага ветру і анамальна гарачага надвор’я агонь распаўсюдзіўся па полі.

У выніку выгарала ржышча на плошчы 20 гектараў, знішчана 8 гектараў азімай пшаніцы на корані.

У выніку аператыўнага рэагавання байцы Валожынскага РАНС не дапусцілі распаўсюджанне агню на лясны масіў і найбліжэйшы населены пункт, выратавалі каля 20 гектараў азімай пшаніцы на корані.

Найбольш верагодная прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку збожжаўборачнага камбайна. 

Пажар на полі ў вёсцы Ластаянцы. Фота забяспечана Аляксандрам Карабанам.

Пажар на полі ў вёсцы Ластаянцы. Фота забяспечана Аляксандрам Карабанам.