Паводле справаздачы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня на Міншчыне складае 0,8%.

На другім месцы пасля Жодзіна ў вобласці – Маладзечанскі раён. Тут узровень беспрацоўя 1,8 % (колькасць беспрацоўных 1107). 

У Вілейскім раёне – 1.4% (278 чалавек). Беспрацоўных за год тут стала ў тры з паловай разы больш.

 На Мядзельшчыне ўзровень беспрацоўя складае 0,8% (103 чалавекі). У Валожынскім раёне – адзін з найніжэйшых паказчыкаў у вобласці  – 0,4% (54 чалавекі).