17 жніўня ў цягніку Масква-Вільнюс, які ехаў праз тэрыторыю Беларусі ў Літву, супрацоўнікі Ашмянскай мытні знайшлі цыгарэты.

Яны былі схаваныя пад падлогай у кабіне машыніста. Усе цыгарэты з акцызнымі маркамі Беларусі. Агульная сума цыгарэт папярэдне склала 10 мільёнаў 882 тысячы рублёў.

Цыгарэты канфіскаваныя, праводзіцца праверка, – паведамляецца на старонцы Смаргонскай памежнай групы ў facebook.