Уначы 21 жніўня выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў краме ў вёсцы Брусы Сваткаўскага сельсавета.

Пра гэта паведаміла загадчыца крамы. Спрацавала пажарная ахоўная сігналізацыя, і ёй прыйшло смс-паведамленне на тэлефон. Адразу падумала, што нехта залез у краму, і выклікала міліцыю. Потым убачыла ў краме задымленне.

У выніку пажару агонь знішчыў стол з касавым тэрміналам, пашкодзіў халадзільную вітрыну і шалі. У цагляным будынку закураны тавар і памяшканне.

Папярэдняя прычына пажару – няспраўнасць электрааабсталявання, расказаў інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. Але яшчэ будзе прызначаная экспертыза.