20 жніўня ў міліцыю звярнуўся 25-гадовы маладзечанец і паведаміў, што ў яго з кватэры скралі 2 100 долараў і 300 еўра.

Малады мужчына жыве ў пакоі, які здымае, разам з жонкай і маленькім дзіцем.

Да гаспадыні кватэры час ад часу прыходзіла ў госці сяброўка, 25-гадовая жанчына.

У той дзень яна заўважыла, што гаспадароў пакоя дома няма. Зайшла да іх у пакой і забрала са скрыначкі грошы.

Схавала іх у пад’ездзе.

Праз некаторы час гаспадар пакоя заўважыў, што грошы са скрыначкі зніклі. Тут жа выклікаў міліцыю.

Аператыўныя супрацоўнікі на месцы апыталі ўсіх, хто быў у кватэры. Сяброўка гаспадыні кватэры прызналася ў тым, што гэта яна скрала грошы.

– Частку скрадзенага вярнулі гаспадарам. Вядзецца следства, – паведаміў “Рэгіянальнай газеце” следчы Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.