Сёлета ў сакавіку  ў Беларусі ўпершыню група экспертаў Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) прадставіла індэкс “ЧаркіСкваркі”. 

За аснову аўтары даследавання ўзялі кошт стандартнай чаркі гарэлкі і 100 грамаў свініны. У гэтай “валюце” яны пералічылі зарплаты насельніцтва і паглядзелі, колькі чарак і скварак могуць дазволіць сабе беларусы на сярэдні заробак.

– Айчынны індэкс “ЧаркіСкваркі” не звязаны з імпартнымі прадуктамі. Ён беларускі на ўсе 100 працэнтаў, – падкрэслівае кіраўнік спецыяльнага праекта “Кошт Урада” Уладзімір Кавалкін.

З дапамогай індэкса “ЧаркаСкварка” можна даведацца, ці з’яўляецца справядлівай цяперашняя цана беларускага рубля, завышаная яна ці заніжаная. Можна таксама паглядзець, наколькі абясцэніўся беларускі рубель.

– Увогуле, “Чарка-Скварка” для нас – гэта самая цвёрдая і зразумелая валюта на фоне рубля, які пастаянна абясцэньваецца – упэўнены Уладзімір Кавалкін.

На рынку ў сераду, 26 жніўня, кілаграм свініны каштаваў 80 тысяч рублёў. Бутэлька гарэлкі – каля 70 000.

Індэкс “ЧаркіСкваркі” такім чынам складае 22 тысячы рублёў.

Такім чынам, найбольшую колькасць “ЧаракСкварак” могуць дазволіць сабе жыхары Астраўца  – 299, жыхары Маладзечна – 273, Валожына – 262, Ашмянаў – 259, Жыхары Мядзела і Смаргоні – 252 “ЧаркіСкваркі”, найменш дазволіць сабе могуць віляйчане – 250 “ЧаракСкварак”.