Грамадзяніну, які вінаваты ў гвалце ў сям’і, выносяць абароннае прадпісанне, якое абмяжоўвае пэўныя дзеянні.

Найперш забараняюць наступнае:

– спрабаваць высвятляць месца знаходжання пацярпелага ад гвалту у сям’і;

– наведваць месцы знаходжання пацярпелага ад гвалту, калі абодва жывуць не разам;

– падтрымліваць зносіны з пацярпелым, у тым ліку па тэлефоне, праз інтэрнэт.

Пракуратура Малдзечанскага раёна нагадвае, калі вы апынуліся ў складанай жыцццёвай сітуацыі, звязанай з гвалтам у сям’і, то можаце звярнуцца па псіхалагічную дапамогу ў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пры іх існуе “крызісны пакой” для ахвяр гандлю людзьмі, ахвяр гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастрох і стыхійных бед. Тэлефон даверу: (80176) 74-66-20.