Здарэнне адбылося 21 жніўня ў аддзяленні “Беларусбанка”.

33-гадовая жанчына ў касе №2 аплаціла паслугі і забылася кашалёк на стойцы банка. У кашальку было 600 тысяч рублёў і розныя карткі з маладзечанскіх магазінаў.

Калі праз некалькі хвілін яна вярнулася, кашалька ўжо не было. Жанчына тут жа звярнулася ў міліцыю.

Прагляд камер відэаназірання паказаў, што кашалёк забрала 53-гадовая жанчына, што стаяла наступнай у чарзе.

– Зламысніца затрыманая, справа перададзеная ў суд, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.