Здарэнне адбылося ў пачатку жніўня ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна.

Жыхар вёскі запрасіў свайго знаёмага да сябе ў госці паглядзець кіно.

Пакуль гаспадар па патрэбе выйшаў на вуліцу, яго госць заўважыў, што на тэлевізары ляжаць грошы, і прысабечыў іх.

Пасля абмацаў у шафах і там таксама знайшоў і забраў грошы. Агульная сума скрадзенага – пяць мільёнаў трыста пяць тысяч.

Зламыснік затрыманы, справа перададзеная ў суд.

– Аматару чужых грошай пагражае да трох гадоў зняволення, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК  Ілля Глінскі.