Здарэнне адбылося за тыдзень да Дня ведаў, 23 жніўня.

Двое маладых людзей, якім па 19 гадоў, у дзве гадзіны дня распівалі спіртныя напоі ў двары школы №5.

Раптам адзін з іх, не тлумачачы прычыны, шпульнуў камень у акно кабінета працы.

Акно разбілася, шум пачула вартаўніца школы, выклікала міліцыю.

Узбуджаная крымінальная справа.

– Дарэчы, – кажа следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, – шкода ад учынку склала 329 тысяч рублёў. Хуліган яе мае намер кампенсаваць, аднак ад пакарання яго гэта не выратуе.