У Астраўцы паход у рэстаран скончыўся нявесела для 35-гадовага мясцовага жыхара.

У ходзе канфлікту да мужчыны фізічную сілу ўжыў іншы наведвальнік. З-за чаго ён упаў і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні – двайны пералом нагі.

Улічваючы, што прамога намеру гэтак моцна траўмаваць чалавека ў падазраванага не было, крымінальную справу ўзбудзілі за прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.

Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС капітан міліцыі Раман Урублеўскі: Усё пачалося з-за таго, што прыяцель пацярпелага нешта не падзяліў з падазраваным на глебе замовы музычных кампазіцый. Пагасіць канфлікт паспрабаваў пацярпелы, але атрымаў удар у твар і неўзабаве апынуўся ў бальніцы. Мужчыну зрабілі аперацыю і нейкі час ён вымушаны быў хадзіць на мыліцах. Па запісе з камеры відэаназірання сышчыкі ўсталявалі, хто здзейсніў злачынства.