Са слоў машыніста, жанчына ішла хісткай паходкай.

Пра гэта распавяла старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.

Здарэнне адбылося пасля 23 гадзін у суботу, 5 верасня, на станцыі Дубравы.

32-гадовая жанчына ішла па пероне ў накірунку цягніка Калінінград-Масква. Цягнік яе смяротна траўмаваў.

Жанчыну насмерць збіў цягнік “Адлер-Калінінград” на пешаходным насціле