Вілейскі РАУС устанаўлівае месцазнаходжанне зніклага без вестак Віталя Якутовіча.

Яму 45 год, ураджэнец горада Пружаны Брэсцкай вобласці. Пражывае ў Вілейцы, па вуліцы Яснай.

Мужчына 31 жніўня вызваліўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя  Навагрудка і да месца пастаяннага пражыванне не вярнуўся.

Яго прыкметы: на выгляд 45-50 гадоў, рост 165 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя кучаравыя, насіў вусы і бараду.

Асаблівыя прыкметы: нос дэфармаваны, пры хадзе кульгае, пакутуе на алкагольную эпілепсію.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Віталя Якутовіча, паведаміце па тэлефонах: 8-029-5076686, 8-033-3143042  або 102.

Віталь Якутовіч. Фота забяспечана аддзяленнем крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС.

Віталь Якутовіч. Фота забяспечана аддзяленнем крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС.