Трагічны выпадак здарыўся днём учора, 10 верасня.

Як распавяла старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач, паведамленне ў дзяжурную часць паступіла ў 17:55.

Пасажырскі цягнік Мінск-Гродна ехаў у раёне перагона Уша-Маладзечна, які месціцца непадалёк ад мясакамбіната.

На пераездзе цягнік смяротна траўмаваў 45-гадовага мужчыну.

Паводле словаў машыніста, загінулы здзейсніў суіцыд: “Ён проста выйшаў на рэйкі пад цягнік”.

На мінулым тыдні цягнік таксама смяротна траўмаваў 32-гадовую жанчыну на станцыі Дубравы.