Здарэнне адбылося 12 або 13 жніўня.

87-гадовая жанчына атрымала тры мільёны 900 тысяч рублёў пенсіі.

Паклала грошы ў кашалёк.

Калі выходзіла са сваёй кватэры, забылася замкнуць дзверы.

Хтосьці зайшоў у кватэру і забраў кашалёк з грашыма.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць злачынцы, асоба якога пакуль невядомая.

Пра гэта здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Маладзечанскага аддзела РАСК Андрэй Ложачнік.