Але ў Вілейку, дзе жыў, не вярнуўся.

Аб’явіўся мужчына ў Вілейцы 10 верасня, расказала оперупаўнаважаная аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Кацярына Курэц.

Са слоў мужчыны, грошай на дарогу з Навагрудка не было і не папрасіў. Вырашыў пайсці пехам. Дабіраўся да Вілейкі 10 дзён. Тлумачыў, што начаваў у лесе. Харчаваўся яблыкамі, грушамі і кукурузай.

У Вілейскім раёне яго пачалі падвозіць і пазнаваць. Казалі людзі, што яго расшукваюць: бачылі спасылкі ў сацсетцы “Аднакласнікі” на інфармацыю на сайце нашай газеты.