У міліцыю 5 верасня звярнуўся грамадзянін Літвы. Ён паведаміў, што ўчора  нехта пабіў пяць шыб у яго палове дома у вёсцы Логавіны Нарацкага сельсавета.

А яшчэ ў сем шыб пабілі ў вокнах другой паловы гэтага дома, якая належыць мясцоваму пенсіянеру.

Праваахоўнікі падазраюць, што шыбы пабіў раней судзімы 44-гадовы жыхар вёскі Чараўкі. Ён пайшоў удзень у суседняю вёску расшукваць маці: падумаў, што яна пайшла да знаёмых. Падышоў да дому. Гаспадар паловы дома, пенсіянер, спаў.

Мужчына стаў біць шыбы ў доме драўляным брусам. Пенсіянер прачнуўся, выйшаў і патлумачыў, што яго маці тут няма. Жыхар Чараўкоў усё роўна не супакоіўся, і працягваў біць шыбы ў доме.

Узбудзілі крымінальную справу за хуліганства. Мужчыну затрымалі, вядзецца следства, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі.