46-гадовага мужчыну чакалі супрацоўнікі Смаргонскага аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля.

Паводле версіі следства, жыхар Астраўца незаконна займаўся валютна-абменнымі аперацыямі. 

Каля свайго дома ён “канвертаваў” 8 тысяч долараў і 940 еўра на беларускія рублі. Мужчыну затрымалі якраз падчас абмена валют. 

Таксама ў яго забралі знойдзеныя 278 мільёнаў рублёў, 11 тысяч долараў, 1 тысячу еўра.

У адносінах да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”.

Паводле Крымінальнага кодэкса, валютчыка могуць пазбавіць свабоды да трох год.