Адміністрацыйны пратакол на прадпрыемства “Пяршаі-2014” склалі ў канцы жніўня.

13 жніўня ў 11 гадзін прадпрыемства забру­дзіла сажалку ў вёсцы Малая Люцінка – скінулі ў ваду масы з утрыманнем гною.

Факты гібелі рыбы не зафіксавалі.

Забралі пасведчанне паляўнічага

Жыхар вёскі Сцяцкі Валожынскага раёна 4 жніўня ў 19:30 у паляўнічых угоддзях на Валожыншчыне з паляўнічай стрэльбай паляваў без дазволу ў забароненым месцы.

Яго зброю забралі і здалі ў райаддзел міліцыі.

Забралі таксама пасведчанне на права паляваць.

26 жніўня на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол.