Адбылося гэта 13 верасня ў вёсцы Шыпкі Хаценчыцкага сельсавета.

Каля 19 гадзін вяскоўцы заўважылі дым. Падышлі бліжэй і ўбачылі, што гараць суседскія пабудовы. Выклікалі выратавальнікаў.

Па іх прыбыцці пабудовы гарэлі адкрытым полымем. Да прыезду выратавальнікаў адзін з гаспадароў насіў ваду і спрабаваў патушыць полымя, але не ўдалося, расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.

У выніку пажару агонь знішчыў хлеў і  гараж, у якім стаяў аўтамабіль “Фальксваген Пасат” 1991 года выпуску. Абгарэў склеп з бярвення.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.