Здарэнне, мяркуецца, адбылося ў ноч з 22 па 23 верасня. Дакладны час невядомы.

Кіроўца маршруткі выявіў труп чалавека каля пяці гадзін раніцы на дарозе ў Ашмянскім раёне.

Наезд на 49-гадовага мужчыну здарыўся на 66 кіламетры аўтадарогі Р-48 каля вёскі Гальшаны.

Кіроўца з месца ДТЗ, мяркуецца, з’ехаў у бок І’ўя.

Па папярэдняй інфармацыі кіроўца быў на аўтамабілі французскага паходжання ( “Пежо” або “Сітраен”).

ДАІ просіць відавочцаў аварыі і ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыей, патэлефанаваць па тэлефоне 102.