Каля 14 гадзін 1 верасня ў вёсцы Мокрыца Занарацкага сельсавета Мядзельскага раёна невядомы пранік у дом мясцовага жыхара.

Прычыніў яму шматлікія цялесныя пашкоджанні. Скраў  грошы, банкаўскую картку і іншую маёмасць.

У той жа дзень пасля 16 ​​гадзін з выкрадзенай банкаўскай карткі невядомы мужчына здымаў грашовыя сродкі ў банкамаце ў Смаргоні, устаноўленым у краме “Славянка”. Размяшчаецца яна па вуліцы Леніна, 60, расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Прыкметы зламысніка: мужчына на выгляд каля 25 год, рост каля 180-190 сантыметраў, спартыўнага целаскладу, твар хударлявы, валасы русыя кароткія. Быў апрануты ў сінія джынсы, чорную спартыўную куртку, светлыя красоўкі.

Крымінальную справу за разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, расследуе Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Калі вы маеце якую-небудзь інфармацыю пра асобу мужчыны на малюнку і яго месцазнаходжанне альбо іншыя звесткі, паведаміце па тэлефонах: 8 (01797) 5-06-77, 8 (01797) 5-52-92, 8 (01797) 5-54-71. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.