Блізка да апоўначы 24 верасня вілейскім выратавальнікам паведамілі, што гарыць кінуты дом у Даўгінаве.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў будынак гарэў адкрытым полымем. Ля яго былі мясцовыя жыхары.

У выніку пажару будынак выгарэў знутры, знішчаны дах.

Прычына пажару высвятляецца. Будынак не быў электрафікаваны, у ім даўно ніхто не жыў , расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.

Матэрыялы перадалі праваахоўнікам.