Дарожнае здарэнне адбылося 28 верасня каля 22:30 на 76-кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.

У межах горада Маладзечна, каля выезду на Вілейку, 55-гадовая жанчына-кіроўца на аўтамабілі “Рэно” наехала на пажылога мужчыну, 1926 года нараджэння.

Ад траўмаў ён памёр на месцы.

Пра здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Віктар Зяневіч.

Цяпер вядзецца следства, узбуджаная крымінальная справа.

Дакладна вядома толькі тое, што жанчына была цвярозая, а пешаход перасякаў дарогу ў неналежным месцы.

– Для ўстанаўлення віны кіроўцы будзе праводзіцца следчы эксперымент, – удакладніў Віктар Зяневіч.

Усіх відавочцаў аварыі ён просіць звярнуцца ў Маладзечанскі Следчы камітэт па тэлефоне 77-04-69.