Трагедыя адбылася паблізу вёскі Ручавыя Вілейскага раёна.

 У 19.30 28 верасня жыхар Вілейкі на аўтамашыне “Дэу” здзейсніў наезд на раварыста. Той рухаўся наперадзе ля правага краю праезнай часткі ў спадарожным накірунку. У выніку 50-гадовы жыхар вёскі Ілішчавічы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў.

Ровар быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.