Супрацоўнікі крымінальнага вышуку і Дзяржаўтаінспекцыі хутка вызначылі меркаваныя маркі (“Сітраен” і “Пежо”) і мадэлі аўтамабіляў, пад коламі аднаго з якіх мог загінуць мужчына.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 29 верасня ўстанавілі асобу кіроўцы, датычнага да наезду.

Працягваюцца следчыя мерапрыемствы, якія пральюць святло на ўсе абставіны і прычыны трагедыі.

Ля Гальшанаў загінуў пешаход