Першы тайм завяршыўся ўнічыю 1:1. У другім за дзве хвіліны смаргонцы вырашылі лёс матчу, забіўшы на 65-й і 66-й хвілінах. А чацвёрты гол уляцеў у вароты гасцей за пяць хвілін да канца сустрэчы.

На фан-сектары было каля 30-ці чалавек, расказвае заўзятар “Смаргоні” Арцём Войтка:

– Матч прайшоў з перавагай нашай каманды, – ацэньвае ён гульню. – Шмат момантаў не рэалізавалі, і вось на контратацы прапусцілі гол “у распранальню”. У перапынку зрабілі замены, што прыкметна ўзмацнілі гульню. Выйшлі Казко і Бандарэнка. Ва Уладзіміра Казко атрымалася забіць. А вось Сяргею крыху не пашанцавала: пасля ўдару метраў з 25-ці меч ледзь-ледзь размінуўся з верхнім кутом варот. Хачу адзначыць маладога Ануфрыева. Было бачна, што хлопец стараўся, але вось не шанцавала яму, быў не яго дзень.

Каманда гуляе здавальняюча, робіць выснову Арцём:

 – Але губляць ачкі з такімі камандамі як “Орша”, “Баранавічы “і саступаць дома “Зорцы-БДУ” немажліва.

Галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк прызнаецца:

– Гульні з сапернікамі з ніжняй частцы табліцы, на жаль, даюцца нам з цяжкасцю. Папярэджвалі хлопцаў, прасілі паставіцца сур’ёзна, але ўсё роўна адчувалі праблемы ў дасягненні перамогі, – прыводзіць яго словы афіцыйны сайт клуба. – Калі лік быў 1:1, футбалісты нерваваліся, гульня не складвалася. Пасля другога забітага гала хлопцы разняволіліся і дамагліся буйной перамогі.

 Відэа з сайта fc-smorgon.by