Здарэнне адбылося ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна 30 верасня пасля дзесяці гадзін раніцы.

Кіроўца аўтамабіля “УАЗ” пры выездзе на галоўную дарогу не саступіў аўтамабілю “МАЗ”. Машыны сутыкнуліся.

У выніку 45-гадовы кіроўца “УАЗа” атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.